На наступным тыдні тэмпература паветра будзе складаць + 4 – + 6 градусаў. 

Як паведамляе сайт gismeteo.by, надвор’е на наступным тыдні будзе цёплым. Тэмпература паветра ў панядзелак, 6-га студзеня, будзе складаць + 5 градусаў, пройдзе дождж.

На Каляды, 7 студзеня, будзе яшчэ цяплей. Паветра ў Маладзечне прагрэецца да шасці градусаў. Сіноптыкі перадаюць дажджы і пахмурнае навор’е.

Вільготнасць паветра будзе складаць ад 94 да 99 %.

Увесь наступны тыдзень чакаецца цёплае, вільготная надвор’е. Нязначнае пахаладанне да мінус 2 градусаў прыйдзе ў Беларусь толькі 14 студзеня. Снег сіноптыкі прагназуюць толькі 16 студзеня.

Паводле gismeteo.by

Фота static.panoramio.com.