Год Каня ўвойдзе ў сілу 31 студзеня 2014 года і будзе доўжыцца да 18 лютага 2015-га. Прадстаўнікі ўсіх знакаў павінны быць напагатове, бо наравісты чатырохногі апякун можа як капытом стукнуць, так і падкову падарыць на шчасце.

Пацук

Год Каня для вас пройдзе пад знакам любові. Вы зоймеце першае месца сярод вашых прыярытэтаў, адсунуўшы назад нават думкі пра бізнес і грошы. Не ўпускайце магчымасці, якія ідуць вам прама ў рукі. Вы сустрэнеце свой лёс, а можа, зменіце сферу дзейнасці – у любым выпадку гэта падзея, якая кардынальна зменіць ваша жыццё. Добра было б, каб у вас на кухні стаяў кактус.

Бык

Вам трэба сканцэнтравацца на сваім унутраным “я”, бо вельмі шмат у вашым жыцці залежыць ад душэўнай гармоніі і асабістых імкненняў. Для таго, каб замацаваць удачу, павесьце ў спальні карціну ці фота з выявай моста, што будзе сімвалізаваць аб тым, як далёка вы зайшлі

Тыгр

У год Каня вы зможаце праверыць свае ўнутраныя сілы, вас будзе чакаць шмат прыгод і выпрабаванняў. Але вы праявіце вялікую сілу духу і вялікую волю. Многія захочуць быць з вамі ў адной камандзе. Беражыце сябе і сваё здароўе, ешце карысную ежу і будзьце практычныя пры куплянні сур’ёзных пакупак.

Трус (Кот)

Год Каня – год дамашняй утульнасці. Вас чакае ці купля свайго жылля, ці пераезд на новае месца, ці сур’ёзны рамонт. У любым выпадку усяму гэтаму будзе спадарожнічаць удача. Не нервуйцеся з-за дробных непрыемнасцяў, яны будуць вырашацца самі па сабе. Каб прыцягнуць грошы ў новае жыллё, пастаўце ў гасцінай шкляную фігурку рыбкі.

Дракон

2014 год – год падарожжаў і адкрыццяў – стане самым удачным для таго, каб скінуць з плячэй груз руціны і адправіцца ў падарожжа, няважна, у суседні горад ці іншую краіну. Новыя ўражанні і знаёмства пойдуць вам на карысць і прынясуць выгаду ў далейшым. Павесьце карціну ў офісе ці дома з месцамі, дзе вам хацелася б пабываць, каб візуалізаваць іх.

Змяя

Той, хто заліваў соду воцатам, ведае, што атрымаецца, калі водная энергетыка народжаных у год Змяі сутыкнецца з вогненным тэмпераментам года Каня.  Вас чакае паток пены, шыпенне, пузыркі – і ўсё гэта на працягу 12 месяцаў! Кожны дзень будзьце гатовыя да новых адкрыццяў і здзяйсненняў, бо ўмясціць у фармат аднаго года ўсе тыя падзеі, што падрыхтаваў вам лёс, ну, вельмі складана.

Конь

Коні ператворацца ў сапраўдных Пегасаў. Ім будзе здавацца, што ў іх выраслі крылы, што яны здольныя пакарыць любыя вяршыні. І гэта так. Усім будзе спадарожнічаць удача і поспех. Смела распачынайце новыя праекты, у вас усё атрымаецца. Але не чакайце, пакуль удача сама прыйдзе. Каб вас заўважылі, самі хапайце сінюю птушку за хвост.

Каза (Авечка)

Паспрабуйце тое, аб чым вы даўно марылі, але не знаходзілі часу і рашучасці, каб увасобіць у жыццё: навуковыя распрацоўкі, адпачынак у экзатычнай краіне, нешта іншае. Спазнайце пачуццё пакарэння вяршыні і адчуванне свету ля ног, і гэта дасць вам сілы для здзяйсненняў. Не бойцеся ісці наперад! Вы ведаеце больш, чым думаеце. Давярайце сваёй інтуіцыі, і яна прывядзе вас да залатых гор.

Малпа

Шмат радасці і добрага настрою прынясе вам год Каня. Вы будзеце атрымліваць асалоду ад жыцця ва ўсіх фарбах, будзеце на піку сваёй папулярнасці. У вас з’явіцца шмат новых сяброў і знаёмых, якія дапамогуць вам падняцца наверх. Вы будзеце патрэбныя любой кампаніі. Адзінае, на што варта звярнуць увагу, то гэта на здароўе. Не спадзявайцеся на авось.

Певень

У вас будуць усе карты на руках для таго, каб прасунуцца па кар’ернай лесвіцы. Удача на рабоце і ў бізнесе будзе сама ісці да вас у рукі. І не бойцеся нешта мяняць у сваім жыцці, няхай вас не палохаюць перамены ці такія рэчы, як адсутнасць досведу. Смела прымайце прапановы новай работы ці павышэння, бо прыняўшы яго, вы застаняцеся ў выйгрышы.

Сабака

Вам дазваляецца рызыкаваць, бо ўдача ходзіць дзесьці побач. А яшчэ вы адкрытыя для атрымання новых ведаў. Так што вазьміцеся за тое, што вам сапраўды цікава. Каб пазбавіцца ад галаўнога болю, галавакружэння, вам неабходна ўпарадкаваць сваё жыццё, знайсці спакой і гармонію, а таксама зрабіць усё для таго, каб настрой і думкі прыйшлі ў раўнавагу.

Свіння

Год Каня для вас спрыяльны ва ўсіх адносінах. Вы здольныя прымаць важныя рашэнні і браць на сябе адказнасць. Вы любіце рызыкаваць, але робіце гэта з розумам і правільна, што дазволіць вам сабраць сур’ёзную суму для куплі адной, вельмі дарагой і важнай рэчы, якая крута зменіць ваша будучае жыццё.

Марыя УРБАНОВІЧ.

Фота emeraldday.com.