Палюбіце сябе, а гэта азначае, што не перагружайце арганізм, “падсілкоўвайце” яго вітамінамі, дазваляйце сабе час ад часу проста расслабіцца і адпачнуць.

Авен. 2014 год дазволіць ажыццявіць шмат з таго, што задумалі. Асабліва гэта тычыцца другога паўгоддзя, бо пачынаючы з сярэдзіны лета вас чакае плённы перыяд. Усё, за што вы будзеце брацца, прынясе выдатны вынік. У год Каня зоркі дададуць вам актыўнасці і ўпэўненасці ў сабе, вы можаце рэалізаваць самыя амбіцыйныя задумы.

А вось у першай палове года вам трэба трымаць язык за зубамі, сваё меркаванне пры сабе, каб пазбегнуць канфліктаў і спрэчак. Гэтым вы зэканоміце і час, і нервы. І будзьце больш эканомнымі, бо неапраўданыя траты могуць стаць прычынай сур’ёзных брэшаў у бюджэце, а калі правільна дзейнічаць, рака жыцця вынесе вас на бераг дабрабыту. А яшчэ зоркі раяць пазбавіцца шкодных звычак.

Цялец. Год Каня будзе для вас знакавым. Вам прыйдуць у галаву цудоўныя думкі наконт таго, каб пазбавіцца ад шкодных звычак. Нехта захоча расстацца з лішнімі кілаграмамі, хтосьці захоча кінуць курыць. Але ўсе змогуць дабіцца свайго. У прафесійнай дзейнасці трэба ісці наперад, не здаваць пазіцый і дасягаць недасяжнага. Галоўнае, паверыць у сябе і адчуць сілы. З грашыма вы будзеце на “ты” і заўсёды будзе магчымасць папоўніць уласны бюджэт дадатковай крыніцай даходаў.

Каханне стане проста лятаць вакол вас у паветры. Вы будзеце гатовыя кожную хвіліну дарыць сваім каханым радасць і аказваць знакі ўвагі, і вашы палавінкі ацэняць вашы вялікія гарачыя сэрцы.

А халастыя змогуць мець шмат шансаў пафліртаваць, закахацца, “закруціць раман”.

Блізняты. 2014 год – цудоўны час для таго, каб умацаваць сваё становішча ў грамадстве, павысіць узровень даходаў, завесці патрэбныя знаёмствы і аказаць незабыўнае ўражанне на супрацьлеглы пол. Зоркі раяць вам вызначыцца з тым, кім вы сябе бачыце. Год спрыяльны ў плане рамонту. Варта сканцэнтравацца на самарэалізацыі, а зносіны з сябрамі можна трохі скараціць. На здароўе скардзіцца не давядзецца.

Гаспадар года на сваёй моцнай спіне пранясе вас з ветрыкам і міма вясенняга авітамінозу, і міма сезоннай прастуды. І нават тыя, хто пакутуе на хранічныя захворванні, адчуюць яўнае аблягчэнне. Тыя з вас, хто перажыве першую палову года і не расстанецца з каханымі, могуць лічыць, што выпрабаванне часам прайшлі паспяхова, і будаваць са сваім партнёрам доўгатэрміновыя адносіны.

Рак. У 2014 годзе ваш дабрабыт будзе залежаць ад вас саміх. Для тых, хто добра ведае, чаго хоча, зоркі створаць усе неабходныя магчымасці. Будзеце вы літаральна разрывацца паміж домам і работай. А блізкія крыўдаваць, што вы ўвесь час на рабоце. Зоркі тут раяць вам зрабіць свядомы выбар на карысць сям’і і ўласнага жыцця.

Удзяляючы больш увагі блізкім, вы ўзновіце душэўную раўнавагу, а з часам прыведзяце ў парадак і рабочыя справы. Праблемы з самаадчуваннем будуць ўзнікаць. Печань, страўнік, сэрца – пад удар можа трапіць што заўгодна. Але непрыемнасцяў можна пазбегнуць, калі не чакаць, пакуль недамаганне “зваліць з ног”, а своечасова заняцца прафілактыкай. Вас гаспадар года будзе выпрабоўваць на трываласць.

Затое пасля кожнага “выпрабоўвання” вы будзеце атрымоўваць не толькі добры вынік, але і бонусы – прэміі, перспектыўныя знаёмствы, павышэнне ў пасадзе і г.д.

Леў. У 2014 годзе ўдача абяцае сама плыць вам у рукі! Зоркі даюць адразу два козыры: па-першае, актыўнасць і энергічнасць, а па-другое, удачлівасць у справах. Большая частка праектаў, за якія вы возьмецеся, апраўдае самыя смелыя чаканні. Энергія будзе біць ключом.

Вы ў стане вырашыць усе пытанні, якія накапіліся за доўгія гады, і запусціць яшчэ пару-тройку новых глабальных праектаў, калі паставіце перад сабой такую мэту. Адзінае, каб на хвалі поспеху вы не занадта шмат увагі ўдзялялі амбіцыям на шкоду сваёй сям’і. У год Каня вы ўвойдзеце з адменным патэнцыялам здароўя. І ўжо з першых месяцаў пачняце яго бяздумна расходаваць…

Але і нягледзячы на гэта сапсаваць сваё самаадчуванне не ўдасца. Адзінае, што вам пагражае, – гэта ператамленне і, можа, бяссонніца ці, наадварот, павышаная санлівасць. Карацей, год драўлянага сіняга Каня спрыяльны для вас ва ўсіх адносінах.

Не шукайце лагічных падказак у розуму, не спрабуйце пралічыць свой шлях. Логіка проста не бачыць сапраўдных шляхоў, іх бачыць толькі сэрца.

Дзева. Вы можаце дабіцца поспеху ў любой справе, за якую б ні ўзяліся. Год прынясе нямала сюрпрызаў. Прыйдзе нечаканая вестка, прычым адтуль, адкуль яе менш за ўсё можна было чакаць. Цяжка сказаць наперад, якога роду гэта будзе навіна, але тое, што яна парадуе ў фінансавым плане, без усялякіх сумненняў.

Сітуацыя абяцае складвацца вельмі ўдачна, толькі зоркі раяць, што вам трэба сканцэнтравацца, энергічна ісці наперад і не разменьвацца па дробязях. І тады ў вас будуць усе шанцы для поспеху. Праблем з самаадчуваннем не прадбачыцца, а каб яны не ўзнікалі – захоўвайце рэжым свайго харчавання, сну і вядзіце барацьбу са шкоднымі звычкамі. Адзінокіх чакае каханне з першага погляду, а тыя, хто ўжо знайшоў пару, – перажывуць новы ўсплёск рамантыкі, які можа завяршыцца вяселлем. Сямейныя будуць складаць планы і паспяхова спраўляцца з паўсядзённымі клопатамі.

Шалі. Год Каня прынясе вам нямала сюрпрызаў. Нават нягледзячы на тое, шмат вам супрацьпаказаныя глабальныя перамены, у жыццё ўварвуцца новыя ўражанні, падзеі, эмоцыі. Зоркі не раяць вам крута мяняць жыццё, каб пазбегнуць прыкрых накладак. У вас у новым годзе будзе шанс пабываць там, дзе вы ніколі не былі, набыць навыкі, убачыць і даведацца пра штосьці цікавае. У вас не будзе часу сумаваць!

Парадуйце сябе здаровым харчаваннем, звярніцеся да добрага спецыяліста, каб ён параіў якія-небудзь прэпараты ці, магчыма, травяныя зборы, карысныя для прафілактыкі дзейнасці страўніка і кішэчніка. Хто шукае сваю палавінку, той сустрэне, прычым гэта будзе не новы знаёмы ці знаёмая, а даўнейшае каханне, якое некалі здавалася пачуццём усяго жыцця. У некаторых чакаецца прыбаўленне ў сямействе, а ў некага гэта будзе нават не другое дзіця, а трэцяе.

Скарпіён. Вам у год Каня паказаны актыўны лад жыцця і клопат пра сябе. Не ўскладайце на сябе больш абавязкаў, чым можаце выканаць. А як зразумець, што нейкая работа лішняя? Ды вельмі проста – па ўласных адчуваннях. Калі ёсць сумненні ці ўнутранае нежаданне чымсьці займацца, значыць, і не трэба. Тым з вас, хто нарадзіўся ў год Каня, варта адправіцца ў падарожжа.

Менавіта яно стане для вас лепшымі лекамі ад усіх праблем з самаадчуваннем і дрэннага настрою. У маі-верасні могуць адбыцца падзеі, якія падымуць ваша жыццё на якасна новы ўзровень. А пасля, нарэшце, наступіць перыяд доўгачаканай стабільнасці, калі не будзе сумненняў у заўтрашнім дні. Акрамя таго, зоркі надзеляць вас такімі карыснымі якасцямі, як таварыскасць і камунікабельнасць. У рабоце яны дапамогуць заводзіць кантакты з патрэбнымі людзьмі, а ў каханні зробяць вас чароўнымі, абаяльнымі.

Верце ў сябе. Слухайце сваё сэрца і ідзіце туды, куды яно вас кліча. А кліча яно вас туды, дзе вам цікава, дзе чакае нешта захапляльнае, дзе адкрываюцца новыя магчымасці.

Стралец. У 2014 годзе поспех чакае найбольш упэўненых у сабе прадстаўнікоў вогненнай стыхіі. Год Каня надзеліць вас нестандартным і яркім поглядам на свет, што дазволіць праявіць крэатыўны падыход у шмат якіх пытаннях. Нечаканыя наватарскі рашэнні могуць здавацца навакольным дзіўнымі, але менавіта яны здольныя прынесці вам найбольшы поспех. У другой палове года вы адчуеце прыліў свежых сіл і творчага натхнення і, як вынік, – упэўнены рух наперад.

Будзе ваш бюджэт папаўняцца прэміямі і дадатковымі ганарарамі. Увесь год вы будзеце адчуваць сябе бадзёра і энергічна. Не адмаўляйце сабе ў вітамінах і іншых карыснасцях. Арганізм кожнага з вас падкажа, што яму трэба і што пажадана. Так што ідзіце за ўнутранымі позывамі. Жанатыя не павінны звяртаць увагу на ўласную падазронасць, бо ў іх няма падстаў азмрочваць ні сваё жыццё, ні жыццё блізкіх людзей.

Казярог. 2014 год абяцае быць спрыяльным для вас: год Каня будзе адзначаны душэўным камфортам, ураўнаважанай актыўнасцю і светлым, пазітыўным поглядам на свет. Гармонія ў душы ў спалучэнні з мэтанакіраванасцю і здаровымі амбіцыямі зробяць вас здольным на многае. У шмат каго з вас пачнуць спаўняцца самыя запаветныя жаданні, прычым абсалютна нечаканым чынам. І фінансавы бок жыцця вас не расчаруе.

Вы можаце ўпэўнена планаваць любыя нагрузкі, бо патэнцыял вашага здароўя будзе вялікі і невычарпальны. Вядома, што вы працаголікі і нават самыя здаровыя даводзяць сябе да ператамлення. Таму пажадана не грэбаваць нармальнай колькасцю гадзін сну і прагулкамі на свежым паветры. У плане кахання вам гарантаваныя свежыя і яшчэ нязведаныя ўражанні. Вы прыйдзіце са сваімі каханымі да поўнай гармоніі, бо нарэшце знойдзеце ключыкі да сэрцаў адно аднаго.

Вадалей. Для вас 2014 год абяцае быць умерана актыўным і дастаткова спакойным. Адзінае, на што вам варта звярнуць асаблівую ўвагу, – гэта на свой уласны настрой. Трэба, каб нічога вас не выбівала з каляіны, не вылівалася ў прыдзіркі і незадавальненні. У любых сферах жыцця – і ў рабоце, і ў творчасці, і ў каханні – вам будзе лягчэй не самому вынаходзіць ровар, а дзейнічаць па гатовых шаблонах і схемах. Супраціўляцца такому настрою не трэба: здаровы кансерватызм для вас – чароўная палачка-выручалачка і залог поспеху ў справах.

Нядрэнна было б падумаць і пра змену дзейнасці. Вядома, не ўсім. Толькі тым, хто не атрымлівае задавальнення ад працы. Змена будзе азначаць адчувальнае павелічэнне даходаў і, адпаведна, якасна новы ўзровень жыцця. А яшчэ вы будзеце ўдачлівыя ў каханні і шчодра адораныя ўвагай супрацьлеглага полу. А тым, хто вырашыў расстацца, без шкадавання зрабіце гэта і шукайце свой сапраўдны лёс.

Рыбы. Вам абавязкова трэба шукаць тое, што будзе вас натхняць, напрыклад, спорт, падарожжы, навуковыя распрацоўкі. Тыя, хто нарадзіўся ў год Каня, будуць шмат ездзіць. На працягу года зоркі ўсіх вас надзеляць напорыстасцю, таварыскасцю, арганізатарскімі здольнасцямі. Гэтыя рысы будуць праяўляцца ва ўсіх сферах жыцця, забяспечваючы вам падтрымку навакольных і ўменне дабівацца свайго.

Жаданне ж паваляцца на канапе, бяздумна паглядзець тэлевізар ці змарнаваць час у сацыяльных сетках трэба адразу адмятаць. Вы павінны быць максімальна актыўныя. Можа, вы і не заробіце шмат грошай, але ў вас знойдуцца сябры, спонсары, добразычліўцы, якія дапамогуць вам вырашыць фінансавыя праблемы. Што ж, як кажуць, не май 100 рублёў… І адстойвайце ўласную незалежнасць, бо дабрынёй і безадказнасцю вашай хто толькі не карыстаецца. А здароўе… Не думайце пра хваробы, і яны забудуць пра вас.

Марыя УРБАНОВІЧ.
Фота fototelegraf.ru.