Знаёмы распавёў такую гісторыю. Нясе ён аднойчы 4-гадовага сына на плячах. Захацелася яму плюнуць на дарогу, ён і плюнуў. Праз некалькі секунд чуе, як сын таксама плюнуў, ледзь не на бацьку.
− Сынок, так нельга рабіць!!! Гэта непрыгожа! − абурыўся бацька.
− А я бачыў, ты гэтак жа зрабіў.
− Ты што, я так не рабіў… Табе падалося, − вырашыў выкруціцца бацька.
− Татка, табе таксама падалося, − адказаў сын.
Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота ru.123rf.com.