“Снежную каралеву” выбралі ў гімназіі-калежды мастацтваў у апошнюю пятніцу 2013 года.

За гонар прымераць карону каралевы спрачаліся сем прыгажунь. Кожная была ў чымсьці непаўторная і ўнікальная.

Марыя Барэйка, напрыклад, прадставіла сваю візітоўку на беларускай мове: “Будзе гудзець Лондан, Парыж і Вілейка, калі пачуе імя Марыя Барэйка”.

Прыгажуні спрачаліся ў чатырох конкурсах: візітоўка, конкурс талентаў, паказ мод, конкурс “Пажаданне з Новым годам”.

А карона «Снежнай каралевы» упрыгожыць галаву Наталлі Скарынка.

Візітоўка Кацярыны Гулецкай

Пераможца конкурсу Наталля Скарынка

Наталя ТУР.

Фота Наталлі ТУР.