У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі 3 і 4 студзеня прайшоў шахматных турнір.

Удзельнічалі ў ім навучэнцы ўстаноў адукацыі розных узростаў. Актыўны ўдзел прынялі дзеці з вілейскіх устаноў: сярэдніх школ №3 і №5, гімназіі №1 “Логас” і гімназіі №2, пачатковай школы №6.

Пераможцам турніру сярод хлопцаў стаў прадстаўнік СШ №3 Вілейкі Мікіта Біслюк.

Павел Чаўлытка з гэтай жа школы заняў другое месца. На трэцім – Аляксей Емельянаў з Вілейскай гімназіі №1 “Логас”.

Паміж дзяўчат перамагла Марыя Пракаповіч (сярэдняя школа № 3 Вілейкі).

Дыяна Панцялеева з Вілейскай гімназія № 1 “Логас” была другой. А трэцяе месца заняла юная ўдзельніца турніру – трэцякласніца сярэдняй школы №3 Вілейкі Вікторыя Палонская.

Аддзел інфармацыі.

Фота about-chess.ru