У раёне падвялі вынікі агляду-конкурсу “Чараўніцтва пад Новы год”.

У ім ацэньвалася навагодняе афармленне прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, вуліц, дваровых тэрыторый.

У сваіх намінацыях перамаглі Княгінінская газанапаўняльная станцыя, НДЦ “Зубраня”, ААТ “Будслаўскае”, Свірскі сельскі выканаўчы камітэт, гімназія-інтэрнат Мядзела.Падворак найлепш упрыгожыў Генадзь Бойка з вёскі Нарач (Кабыльнік).

Пераможцаў адзначаць дыпломам і грашовай прэміяй у 910 тысяч рублёў.  Вызначылі таксама прызёраў конкурсу.

Аддзел інфармацыі.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.