У нядзелю, 12 студзеня, у Палацы культуры адбудзецца традыцыйны святочны канцэрт “Святло Нараджэння Хрыстова”.
Ад 14 гадзін пачнуцца выставы духоўнай літаратуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, выступленні фальклорных калектываў, званароў.
Святочны канцэрт прызначаны на 16 гадзін. У ім запланаваны ўдзел царкоўных хароў з Вілейшчыны, дзіцячых калектываў Цэнтра эстэтычнага выхавання, школы мастацтваў, Вілейскай гімназіі №2, мужчынскага вакальнага ансамбля “Благавест” з Мінска.
Уваход на канцэрт вольны.
Аддзел інфармацыі.
Фота i-taruta.com