У 2013 годзе на Вілейшчыне нарадзілася 471 дзіця. Гэта больш, чым пазалетась (442).

Памерлі 907 чалавек (на аднаго больш, чым у 2012 годзе).

Больш, чым пазалетась, у 2013 годзе адгулялі вяселляў. У шлюб уступілі 386 пар (у 2012 годзе – 357 пар).

З іншаземцамі заключаны 23 шлюбы. У асноўным з грамадзянамі Расіі і Украіны, паведаміла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Вольга Мароз. Хаця некаторыя віляйчанкі выбралі жаніхоў з далёкіх краін: з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ды Індыі.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота sunhome.ru