Маладзечанскі райаддзел унутраных спраў шукае зніклага Анісімава Данілу Барысавіча, 22 студзеня 1994 года нараджэння.

Нарадзіўся ў горадзе Омск у Расіі. Жыве ў Радашкавічах па вуліцы Гастэлы.

5 студзеня хлопец пайшоў з дому і дагэтуль невядома, дзе ён.

Прыкметы: 19 год, мажнага целаскладу, гарызантальныя плечы, круглы твар. Карыя вочы, малы прамы нос, валасы прамыя, цёмна-русыя, кароткая стрыжка. Звонкі голас і яснае маўленне.

Быў апрануты ў карычневую даўгаватую дублёнку, сінія джынсы, светла-шэрую байку з капюшонам, чорныя паўботы, чорныя шкарпэткі.

Шмат курыць, часам выпівае.

Пераканаўча просім усіх, хто што-небудзь ведае аб месцы знаходжання зніклага, паведаміць у Маладзечанскі райаддзел міліцыі па тэлефонах 8(0176)749683, 770312, 771656 ці па тэлефоне 102.

Андрэй КАВАЛЁНАК, оперупаўнаважаны Маладзечанскага райаддзела міліцыі, старшы лейтэнант міліцыі.