Такія пункты пропуску з’явіліся ў школах, у якіх вучацца больш за 700 дзяцей. Плануецца, што пасля навагодніх канікул сістэма пачне працаваць. Там, дзе колькасць дзяцей меншая, будуць усталяваныя відэакамеры. Але гэта не значыць, што ў будучыні турнікеты не з’ явяцца і ў астатніх школах. Колькасць дзяцей у школах штогод мяняецца.

− Як будзе працаваць такая сістэма?

− Дзеці будуць праходзіць праз турнікеты, прыкладваючы электронныя карты, якія ім выдадуць. Такія карткі будуць толькі ў дзяцей. Супрацоўнікі школы будуць заходзіць без картак. Уваход у школу па картках дазволіць сачыць, ці прыйшоў дзіцёнак на заняткі. У школу не змогуць увайсці староннія асобы. Таму можна будзе сказаць, што з такой сістэмам і бацькам, і настаўнікам будзе спакайней.

− За карткі бацькі будуць плаціць?

− Не, карткі ўсім вучням будуць выдаваць бясплатна. Іншая справа, калі дзіця яе згубіць або зламае. Тады так, бацькі будуць вымушаныя аднавіць картку за свой кошт.

− А недахопы ў такой сістэме ёсць?

Ну тэарэтычна, адзін школьнік зможа перадаваць сваю картку некаму яшчэ, таму што такія карткі не будуць іменнымі. Дарослы чалавек такой карткай скарыстацца не зможа. Але таму мы і не адмаўляемся ад вахцёраў. Яны ж павінны ведаць дзяцей са сваёй школы? І не прапускаць чужых.

− Колькасць прапускных пунктаў абмежаваная. Два ці чатыры турнікеты на школу. Ці не створыць гэта натоўпу пры ўваходзе ў школу?

− Такія змены не робяцца без узгадзення праекту. “Затору” на ўваходзе ў школу быць не павінна. Да таго ж, не ўсе дзеці прыходзяць у школу адначасова. А пры якой-небудзь надзвычайнай сітуацыі, можна будзе хутка адчыніць выхад. Таму хваляванняў гэта не павінна выклікаць.

Як ставяцца вучні да турнікетаў у школе? Меркаванні школьнікаў

Наталля ТУР.

Фота Наталлі ТУР.