Што думаюць пра турнікеты самі вучні, запыталі мы ў маладзечанскіх школьнікаў:
Вераніка Кажура, вучаніца 9 “Г” класа, школы №12:
− Я за турнікеты. Гэта добра і бяспечна. Бацькі заўсёды будуць ведаць, ці дайшоў іх сын ці дачка да школы.
Ян Дзмітрыеў, вучань 10 “А” класа, школы №12:
− Яны мне не перашкаджаюць, хай будуць. Хаця вялікай патрэбы ў турнікетах я не бачу, як прагульвалі, так і будуць прагульваць.
Раман Жалезка, вучань гімназіі-каледжа мастацтваў:
− Я за турнікеты. Гэта крута! Я ўвогуле за тое, каб было вакол больш металу. А калі сур’ёзна, то гэта правільна, дзеці і бацькі павінны ў школе адчуваць сябе бяспечна.
Ксенія Космач, вучаніца 11 “В” класа, школы №12:
− Ну паставілі і паставілі. Нармальна. Хаця 11 гадоў вучыліся і без іх. Але я хачу паглядзець на тое, як натоўп першакласнікаў будзе праходзіць па картках з раніцы. І ці будзе лічыцца ўважлівай прычынай спазненне на ўрок праз тое, што стаяў на ўваходзе?
Аляксандр Мілавідаў, вучань 9 “Г” класа, школы №12:
− Я ўвогуле не разумею, нашто яны патрэбныя. У нас жа ёсць вахцёр, яна ўсё роўна нікога чужога не прапусціць. Лепей бы у спартзалу набылі інвентар.
Падрыхтавала Наталля ТУР.