Летась у Маладзечанскім раёне больш нарадзілася хлопчыкаў (929), дзяўчат – толькі 853.
Спіс самых папулярных імён у дзяўчат узначальвае Дар’я. Яго атрымалі 57 юных жыхарак Маладзечаншчыны. Ксеній пабольшала на 47, Сафій – на 41, Анастасій – на 40, расказала начальнік аддзела ЗАГС Ала Івашкевіч.

У хлопчыкаў лідзіруе імя Арцём (53). Далей ідуць Максім (49), Мікіта (47), Іван (44), Уладзіслаў (40).

У 2013 годзе нарадзілася 12 двайнятак і адны трайняткі.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота ufolog.ru