Учора, 16 cтудзеня, у міліцыю звярнуліся шасцёра жыхароў Вілейкі.

Паведамілі яны, што ў ноч на 16 студзеня нехта збіў навясныя замкі і пранік у іх гаражы. Размешчаныя тыя ў гаражным кааператыве “Зеніт-2002” па вуліцы Гагарына.

З гаражоў злодзей выкраў маёмасць на агульную суму  больш як 13 мільёнаў рублёў, паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў аблвыканкама.

 Узбуджана крымінальная справа за крадзеж.

За апошнія дні гэта другі падобны выпадак у Вілейцы. “РГ” паведамляла, што ў ноч з 4 на 5 студзеня невядомы пранік у гараж гаражна-будаўнічага кааператыва-1. Адтуль злодзей вынес розныя рэчы на амаль пяць з паловай мільёнаў рублёў.

Аддзел інфармацыі.

Фота з сайта region4.by