У мінулы панядзелак у паляўнічых угоддзях маладзечанскай лесапаляўнічай гаспадаркі паблізу вёскі Насілава быў затрыманы 52-гадовы маладзечанец, які паляваў без належнага дазволу.

Парушальнік паляваў незарэгістраванай у органах унутраных спраў гладкаствольнай стрэльбай ІЖ-18 12-га калібру, зараджанай патронамі з карцеччу.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Кірыл Чэбан. Стрэльба адабраная. Складзены пратакол па ч. 1 арт. 15.37 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП).

Згодна з КоАП такое парушэнне цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь (ад 1 млн. 300 тыс. да 6 млн. 500 тыс. рублёў) з канфіскацыяй стрэльбы або без канфіскацыі.

Аддзел інфармацыі.