Жыхар Смаргоні Яўген Гродзь, капаючы траншэю да газаправода для свайго дома, нечакана наткнуўся на астанкі чалавека.


Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

Шкілет быў падперазаны абоймамі патронаў, і іх выгляд даў краязнаўцам падставу выказаць здагадку, што перад імі − салдат Першай сусветнай вайны.
На карысць гэтага сцвярджэння кажа і той факт, што вуліца, на якой пабудаваў дом Яўген Гродзь, знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да “Залатой горкі” − вышыні, за якую ішлі асабліва кровапралітныя баі. Смаргонцы, якія будавалі тут дамы, знаходзілі артэфакты стогадовай даўніны − гільзы, патроны, снарады, кацялкі і нават рэшткі зброі.
Астанкі салдата перададуць зямлі па хрысціянскім звычаі.

Паводле “Гродзенскай праўды”.

Фота www.clubklad.ru.