У розных гарадах 19 студзеня прайшоў сінхронны адборачны этап чэмпіянату Беларусі па гульні “Што? Дзе ? Калі?”.

У паўночна-заходнім рэгіёне Мінскай вобласці гульня адбывалася ў Вілейцы, у раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сабраліся тут шэсць каманд устаноў адукацыі з Вілейшчыны, і тры – з Мядзельшчыны, паведаміў  культарганізатар цэнтра Сяргей Рыжэвіч.

Каманды мусілі адказаць на 45 пытанняў. Лепш з імі справілася  каманда “Матрыкс” з гімназіі-інтэрната Мядзела: яна набрала 21 ачко.

 Другі вынік – адразу ў двух каманд: “Нэасакрацікі” (СШ №3  Вілейкі) і “Фартуна” ( Вілейская гімназія № 2). У іх – па 16 правільных адказаў. Далей з 13-цю ачкамі размясцілася каманда “Ніка” з Вілейская гімназіі №1 “Логас”.

Аддзел інфармацыі.

Калаж “РГ”