Да 75-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, ураджэнца Мядзельшчыны Васіля Шаранговіча выпушчаны канверт з арыгінальнай маркай.

У афармленні маркі і канверта выкарыстаны творы Васіля Шаранговіча: “Аўтапартрэт”, “Восеньскае поле”, “Навальніца прайшла”. 

Цырымонія афіцыйнага гашэння канверта з арыгінальнай маркай адбылася 15 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Аддзел інфармацыі.

Фота з сайта belpost.by