Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

Яўген Вострабародаў, слесар-інструментальшчык:

− Ведаю, што выпіваць трэба паўтара літра вады ў дзень. Я і прытрымліваюся гэтага, але ваду замяняю сокамі, ці гарбатай. Цяпер зіма, таму піць хочацца меней, чым летам.

 Лілія Рагуль, настаўніца:

− Вады п’ю не вельмі многа, бо не люблю яе. Ведаю, што трэба выпіваць два ці болей літраў у дзень. Па раніцах прымушаю сябе выпіць шкляначку, але мне нясмачна. Так што добра, калі літр у дзень выпіваю.

Таццяна Скарынка, працоўная:

− Вады п’ю мала, аддаю перавагу гарбаце ці каве.Але ваду люблю з-пад крана, у бутэльках нясмачная.

Святлана Арцёмава, інжэнер-тэхнолаг:

− Я не сачу за тым, колькі п’ю вады ў дзень. Хочацца піць − п’ю.

Раіса Казунко, лабарант:

− Акрамя вады, я п’ю і наша маладзечанскае малако. Вельмі смачнае. І вада, тая, што з-пад крана, у нас у Маладзечне  добрая, смачная, чыстая.

Людміла Сівакова, гардэробшчык:

− Я ваду не вельмі піць люблю, але лепей ужо вада, чым сокі магазінныя, ці кава.

Ігар Партон, інжэнер-механік:

− Я ведаю, што трэба выпіваць паўтара літры вады на дзень.  Летам імкнуся гэтага прытрымлівацца, а зімой надта холадна і так, не хочацца халодную ваду яшчэ піць. А яшчэ я заўважыў, што фільтраваная вада не адрознівацца ад той, што з-пад крана: усё роўна ад яе застаецца накіп на чайніку.

Чытаць па тэме: У Вілейцы адкрылі цэнтр па пытаннях якасці вады,Як выбраць сапраўды карысны сок?

Падрыхтавалі Наталля ТУР, Настасся РОЎДА.

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}