Ад 13 па 17 студзеня ў Мінскай вобласці праводзіўся трэці – абласны – этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

У абласным этапе прыняў удзел 31 навучэнец 8-11 класаў устаноў адукацыі Вілейскага раёна. Дыпломамі розных ступеняў удастоены 15 з іх,  паведаміла  галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Іна Яскевіч.

На рахунку прадстаўнікоў Вілейшчыны тры Дыпломы першай ступені. Іх атрымалі Таццяна Мікалаевіч з Вілейскай гімназіі № 1 “Логас” (па рускай мове і літаратуры), Мікіта Біслюк з сярэдняй школы №3 Вiлейкі (па хіміі). А Ганна Шніткоўская з Вязынскага сада-сярэдняй школы вызначылася ў біялогіі.

Дыпломы другой ступені атрымалі Алена Вансовіч (СШ №3 Вілейкі) – па беларускай мове і літаратуры, Андрэй Жаўняровіч ( Куранецкая СШ) – па хіміі, Алеся Кузьміч (Вілейская гімназія № 2) і Яўген Ручыц ( Вілейская гімназія №1 “Логас”) – па працоўным навучанні.

Восем удзельнікаў удастоены Дыпломаў трэцяй ступені. Найбольш з іх – тры – заваявалі на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Атрымалі іх Вікторыя Рагоўская і Маргарыта Скабей (абедзве з Вілейскай гімназіі №1 “Логас”), Ганна Сарока з Вілейскай гімназіі №2. Па рускай мове і літаратуры Дыпломаў удастоены Алена Пенда  з Вілейскай гімназіі №1 “Логас”), па матэматыцы – Надзея Лапцік з Вілейскай гімназіі № 1 “Логас”,  па хіміі – Вераніка Нарэйка ( Вязынская сад-сярэдняя школа). У працоўным навучанні вызначыліся навучэнцы Вілейскай гімназіі №2 Кацярына Бабенка  і Яна Сыракваш.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.