Мароз і сонца — дзень цудоўны. І калі на выхадныя пахадзіць па прыгожых месцах на лыжах, то добрае ўражанне застанецца на ўвесь працоўны тыдзень.

На Віліі яшчэ месцамі не замерзла вада.

Лёд уздоўж берагоў трывалы, і яго поверхня большая, чым звычайна паверхня вады. Напэўна, перад пахаладаннем вады скідвалі з вадасховішча больш.

Чыстым лёдам пакрыты поймены луг, старое рэчышча.

Image 22001

Image 22001

Прыгараднае лясніцтва ўсюды, дзе суха, насадзіла лес.

Image 22012

Image 22012

На рэчышчы ўтварыліся вялізныя сняжынкі, падобныя на бутоны кветак. Прыгажосць…

Палымнее каліна.

Рагоз распушыўся.

Дубы тут растуць групкамі.

Image 22015

Image 22015

Image 22013

Image 22013

Image 22018

Image 22018

За вілейскім аўтадромам падымаецца новы лес, на жаль, стварыўся самасевам.