Сёння Беларусь па-ранейшаму пад уплывам перыферыі арктычнага антыцыклону. Да канца дня ў большасці раёнаў краіны істотных ападкаў не чакаецца, толькі месцамі па захадзе Брэсцкай вобласці магчымы кароткачасовы снег. У асобных раёнах краіны можа ўтварацца шэрань. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра днём будзе вагацца ад -7 ° С па паўднёвым захадзе да -15 ° С у паўночна-ўсходніх раёнах краіны.

Заўтра, 28 студзеня, умовы надвор’я застануцца пад уплывам перыферыі халоднага антыцыклону з цэнтрам над Карэліяй. Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўднёвым захадзе снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог рэспублікі галалёдзіца. Вецер усходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра гэтай ноччу -12 .. -18 ° С , пры праясненнях -19 .. -22 ° С , заўтра днём максімум тэмпературы 8-14 ° С марозу. Атмасферны ціск будзе расці.

29-30 студзеня (серада-чацвер) надвор’е ў рэспубліцы працягне фармаваць ветранае паўднёва-заходняя перыферыя арктычнага антыцыклону, цэнтр якога пачне асядаць з Карэліі ў паўднёва-ўсходнім напрамку. У выніку чакаецца ўзмацненне маразоў.

Пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах магчымы кароткачасовы снег . На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, па паўднёва-заходняй палове парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра 29 студзеня ноччу -18 .. -24 ° С , днём -12 .. -18 ° С; па паўднёвым захадзе ноччу -12 .. -17 ° С , днём каля -10 ° С , 30 студзеня ноччу – 19 .. -24 ° С , па ўсходняй палове -25 .. -29 ° С, у заходніх раёнах -15 .. -18 ° С , днём -12 .. -18 ° С.

Паводле pogoda.by.

Фота www.domsporta.com.