Гэта стала магчымым, дзякуючы новаму хімічнаму цэнтру.Рэсурсны цэнтр падрыхтоўкі алімпіяднікаў па хіміі працуе ў маладзечанскай гімназіі №7.

− Цэнтр працуе толькі два-тры месяцы, але мы працягваем яго ўдасканальваць і н

Наталля ТУОапаўняць новым абсталяваннем, − гаворыць дырэктар гімназіі №7 Вольга Малярэвіч.
− З раённага бюджэту нам выдаткавана 900 мільёнаў рублёў. Сёння яны амаль ўсе асвоеныя. Мы зрабілі ўсё, каб наш цэнтр быў насамрэч унікальным і каб у ім было ўсё для падрыхтоўкі да алімпіяд. Кошт аднаго прыбора ў нашым цэнтры − 1000-2000 долараў. Акрамя таго, набытыя нэтбукі, інтэрактыўныя дошкі, розныя дапаможнікі. Праведзеная каласальная работа: зроблены рамонт, закупленая новая мэбля.
− Чаму менавіта гімназія №7 стала ўладальнікам такога цэнтра?
− А іншых варыянтаў і не было. Нашы дзеці пад кіраўніцтвам нашых настаўнікаў некалькі гадоў запар стабільна атрымоўваюць прызавыя месцы на алімпіядах па хіміі розных узроўняў. Выпускніца гімназіі Лізавета Дуровіч неаднойчы прывозіла дыпломы з алімпіяд міжнароднага ўзроўню: з Японіі, Турцыі.
− Быць уладаль­нікам такога цэнтра − гэта вялікая адказ­насць?
− Канешне. У нашым цэнтры ёсць не толькі абсталяванне, каб рыхтаваць дзяцей на самым высокім узроўні, але мы таксама можам праводзіць розныя навучальныя семінары і для настаўнікаў. У нашай настаўніцы хіміі Наталлі Пашчук багаты досвед  у справе падрыхтоўкі будучых хімікаў, таму не выключана, што з цягам часу можна будзе дзяліцца ім і з калегамі з іншых навучальных устаноў нашага рэгіёна.
− Як будзе арга­нізаваная работа цэн­тра?
− На гэтае пытанне я вам адказаць пакуль не магу. Працэс работы будзе каардынавацца з аддзелам адукацыі. Напэўна, будзе складзены пэўны графік, па якім нас будуць наведваць юныя хімікі і іх настаўнікі з іншых навучальных устаноў.
Пра вынікі працы цэнтра спытайцеся праз год.

− А гімназісты ўжо ацанілі абсталяванне новага цэнтра?
− Літаральна на днях у нашай гімназіі прайшоў трэці этап рэспуб­ліканскай алім­піяды па хіміі, − адказвае намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Ларыса Лазоў­ская, − і не толькі дзеці, але і выкладчыца хіміі з БДУ, што была ў журы алімпіяды, была ў захапленні ад абсталявання кабі­нета.
− А ў нашых дзяцей з’явілася магчымасць у сваёй школе рыхтавацца да практычных заданняў па хіміі самага высокага ўзроўню. Раней дзеці гаварылі, што бачылі, як іх аднагодкі на розных алімпіядах хутчэй спраўляліся з практычнымі заданнямі толькі па адной прычыне, што ў іх проста была “набітая рука”. Нашы ж гімназісты былі толькі добра падрыхтаванымі “тэарэтыкамі”. Але цэнтр, я ўпэўненая, гэту праблему вырашыць.
− А поспехі цяперашніх пераможцаў алімпіяд можна звязаць з працай у цэнтры?
− Поспехі нашых алімпіяднікаў − гэта заслуга толькі саміх дзяцей і іх настаўніка, які можа падрыхтаваць да ўдзелу ў алімпіядах абсалютна любога ўзроўню. Звязваць гэтыя поспехі з цэнтрам пакуль рана. Спытайцеся пра гэта праз год.

Я сама бачыла ў дзеянні не ўсе прыборы
Загадвае цэнтрам настаўніца хіміі Наталля Пашчук:
− Сёння наш цэнтр абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. Для цэнтра набытае самае сучаснае абсталяванне: спектрафатометр, РН-метры, сушыльныя шафы, электронныя вагі, якія дазваляюць узважваць рэчывы з дакладнасцю да трэцяй і чацвертай лічбы пасля коскі, мікраскопы з убудаванымі фотакамерамі і шмат чаго іншага. Я і сама не ўсе прыборы бачыла ў рабоце.
− Што ўяўляе сабой хімічны цэнтр?
− Гэта кабінет хіміі, у якім праведзены рамонт, закупленае новае абсталяванне, створаны ўсе ўмовы для правядзення практычных заняткаў з вучнямі, прынамсі, да кожнага вучнёўскага стала падведзены краны з вадой, каб можна было рабіць некаторыя хімічныя эксперыменты, не ўстаючы з месца.
− Якая задача, як у загадчыцы кабінета, стаіць перад вамі цяпер?
− На сённяшні дзень асабліва востра стаіць праблема, як падрыхтаваць нашых гімназістаў да ўдзелу у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Наколькі я ведаю, ёсць дамова нават з Вілейкай і Мядзелам, да нас будуць прыязджаць юныя хімікі не толькі з Маладзечна, але і з гэтых, а можа, і іншых гарадоў. Толькі адной усе гэта каардынаваць цяжка. Спадзяюся, што ў мяне з’явіцца памочнік.

Наталля ТУР.

Фота забяспечана Наталляй ПАШЧУК.