У Мінску 17 студзеня прайшла вочная абарона абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных прац навучэнцаў.

Конкурс праводзіўся ў шасці намінацыях, паведамляе Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр.

Вызначаны 14 лепшых прац, якія накіраваны на рэспубліканскі этап. У іх ліку – тры з нашага рэгіёна. Гэта працы Анастасіі Малько з гімназіі №6 Маладзечна, Лізаветы Марчанка з Камароўскай сярэдняй школы і Дыяны Чаркашынай з Нарацкай сярэдняй школы №2 Мядзельскага раёна.

Аддзел інфармацыі.

Фота vivamoda.com.ua