Падчас сустрэч Купчыной з еўрапейскім камісарам па пашырэннi і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфанам Фюле і дырэктарам дэпартамента Расіі, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунарам Вігандам былі абмеркаваны “перспектывы беларуска-еўрапейскага дыялогу і практычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам”, у тым ліку ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве і тэхнічнае супрацоўніцтва. Дасягнуты дамоўленасці аб пачатку кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі ў мэтах вызначэння найлепшай формы будучага супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і Еўрапейскім саюзам у гэтай сферы ў адпаведнасці з параграфам 29 выніковай дэкларацыi Вільнюскага саміту Усходняга партнёрства.
Адносіны Беларусі з Еўрапейскім парламентам былі прадметам гутарак Купчыной з віцэ-прэзідэнтам ЕП Яцакам Пратасевічам і кіраўніком дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Філіпам Качмаракам.
Пра намер Беларусі пачаць перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавых працэдур паведаміў на лістападаўскім саміце Усходняга партнёрства ў Вільнюсе кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.