Заключны этап конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Мядзельшчыны–2013” прайшоў 24 студзеня.

Адбываўся ён у Мядзельскай сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.

У конкурсе ўдзельнічалі сем педагогаў. Некалькі выпрабаванняў для іх было ўжо раней – у тым ліку, урок у незнаёмым класе.

А ў фінале паказвалі творчую самапрэзентацыю, прадстаўлялі свой педагагічны вопыт, праводзілі міні-ўрок.

У выніку перамагла настаўніца англійскай мовы гімназіі-інтэрната Мядзела Аксана Міхневіч.

Другое месца – у настаўніцы выяўленчага мастацтва Мядзельскай СШ №1 імя Ул. Дубоўкі Марыны Новак, а трэцяе заняла настаўніца хіміі Нарацкай СШ №1 Анастасія Кумішча.

Алесь ВЫСОЦКІ. 

Фота з сайта school3krupki.edu.minskregion.by