Сёлета абмаражэнні на Міншчыне атрымалі ўжо чатыры чалавекі.

Абмаражэнне здараецца з-за халоднага ветру і нізкай тэмпературы, але яму таксама садзейнічаюць алкагольнае і наркатычнае ап’яненне.

Калі ўсё ж абмаражэння не ўдалося пазбегнуць, неабходна выклікаць “хуткую дапамогу” і завезці чалавека ў бальніцу. Пакуль чакаеце дактароў, паспрабуйце сагрэць чалавека гарачым чаем ці малаком.
Калі “хуткая” затрымліваецца, першую дапамогу варта аказаць да іх прыезду.

Варта не дапусціць сагравання абмарожаных  участкаў цела звонку, таму што цёплае паветра, вада і цёплыя рукі адмоўна ўздзейнічаюць.

Калі пацярпелы трапіць у памяшканне, ізалюйце пашкоджаныя ўчасткі цела ватнымі і марлевымі павязкамі. Вельмі важна, каб тканіна павязкі закрывала толькі абмарожаныя ўчасткі скуры.

Не менш важна забяспечыць нерухомасць кісцяў і ступняў: сасуды на іх вельмі кволыя і могуць быць пашкоджаныя.

Калі аказаць першую дапамогу своечасова, можна пазбегнуць цяжкіх наступстваў. Не будзьце абыякавыя да ўласнай бяспекі.

Паводле прэс-рэлізу МНС па Мінскай вобласці.

Фота www.online-dokfilm.ru.