У Вілейскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічны каледжы 30 студзеня адбылося юбілейнае шоу “Дзень судака-2014”.

Гэта шоу стала візітнай карткай не толькі каледжа, але і ўсяго Вілейскага краю і ў пяты раз нагадала пра найсмачнейшую рыбу Вілейскага вадасховішча – яго вялікасці Судаку.

Галоўнымі дзеючымі асобамі свята сталі каманды-удзельніцы. Каманда дзяўчат “Русалачкі”, у склад якой увайшлі Маргарыта Бугай, Алена Чешык, Маргарыта Ганчарова, і каманда юнакоў “Рыбакі” (Іван Лукша, Андрэй Лапша, Аляксандр Субач).

Спачатку каманды прадставілі сябе, сыгралі ў сцэнцы аб рыбаках, русалачках і цары падводнага царства, а потым прыступілі да гатавання судака.

Каманды, з бурнай падтрымкай заўзятараў, хутка і паспяхова справіліся з гэтым і прадставілі на суд журы смажанага судака.

Нягледзячы на хуткасць гатавання судака, якую паказала каманда “Русалачкі”, перамога была прысвоена камандзе “Рыбакі”. Старшыня журы дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў падкрэсліў непаўторны смак судака, прыгатаванага камандай “Рыбакі” і запрасіў да ўдзелу ў шоу каманды іншых навучальных устаноў вобласці.

Святлана МАЦУКЕВІЧ,

педагог-арганізатар Вілейскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

Фота забяспечана Святланай МАЦУКЕВІЧ.