Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

За ўвесь перыяд конкурсу было прапанавана 13 варыянтаў лагатыпа клуба, якія былі пасля падзеленыя на дзве групы і дапушчаныя да галасавання, якое праходзіла ў два этапы.

На абодвух этапах перамог варыянт, які  распрацавалі сумеснымі намаганнямі Арцём Белячэўскі і Дзмітры Рухлевіч.

Эмблема-пераможца ўяўляе сабой класічнае (і вядомае заўзятарам) спалучэнне сіняга трохкутніка (які выступае ў якасці фону гістарычнага герба горада) і зялёна-белага круга (клубныя колеры каманды). Лагатып утрымлівае дату першага ўдзелу каманды з Маладзечна ў чэмпіянаце краіны. Гэтым мы падкрэслілі павагу да гісторыі маладзечанскага футбола і яго дасягненняў. З гэтай жа мэтай на эмблеме змешчаны і стары футбольны мяч. Надпіс на эмблеме “Футбольны клуб Маладзечна ” змяшчае ў сабе саму ідэю клуба − выступленне ад асобы горада, а таксама аб’ядноўвае ў сабе ўсе папярэднія назвы каманды, ад “Дынама” да ФСК “Маладзечна-2013”.

Ад рэдакцыі: Афіцыйна галасаванне закончыцца заўтра, сёмага лютага, але зараз за гэты варыянт эмблемы прагаласавала 85, 3 % заўзятараў і аматараў футбола.І толькі дзіва павінна здарыцца, каб перамагла іншая эмблема.

Дзмітры РУХЛЕВІЧ.

Фота забяспечана Дзмітрыем РУХЛЕВІЧАМ, darakhovich.livejournal.com

st1\:*{behavior:url(#ieooui) }

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}