Карыстаецца папулярнасцю ў мядзяльчан каток, якія заліты паміж гарадскім стадыёнам і фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам.

Пра гэта сведчыць статыстыка, якую прывёў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў:

– Толькі ў нядзелю 69 чалавек бралі напракат канькі. Трэба ўлічыць, што некаторыя яшчэ прыходзілі катацца са сваімі.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота polezno.net