Удзельнічалі ў ім дзеці з усёй Беларусі.

Конкурс праводзіўся ў некалькіх намінацыях. Па інфармацыі цэнтра “Зубраня” сярод пераможцаў ёсць дзеці з нашага рэгіёна.

Гэта навучэнцы Нарацкай сярэдняй школы №2 Мядзельскага раёна Мікіта Вайцяшонак і Андрэй Бародзіч (праект “Палявая фартыфікацыя Першай сусветнай вайны ў міжазер’і Нарач-Мядзел”), Таццяна Вайгяніца, Дзіяна Багдановіч, Паліна Міхеева з сярэдняй школы №2 Ашмян (“Тры вайны ў гісторыі нашага горада”), Дар’я Ізотава з сярэдняй школы №2 Смаргоні, якая даследавала этымалагічныя і словаўтваральныя асаблівасці ўзнікнення імёнаў і  прозвішчаў вучняў сваёй школы.

Таксама ў пераможцах праект “Князёўны Гальшанскія” Аляксандры Харэвіч і Вікторыі Трус з Гальшанскай СШ Ашмянскага  раёна, даследаванне “Па слядах графа Тышкевіча” Ганны Зінкевіч з Варнянскага сада-школы Астравецкага раёна.

Аддзел інфармацыі.

Фота mger2020.ru