14 лютага. 1956 год. Пачаўся XX з’езд КПСС, дзе прагучаў даклад Мікіты Хрушчова з асуджэннем культу асобы Сталіна.

***
90 гадоў таму (1924) выйшаў першы нумар газеты “Голас Беларуса”. Рэдактар-выдавец Мікола Шыла.  
***
100 гадоў з дня нараджэння Паўла Масленікава (1914 – 1995), беларускага тэатральнага мастака, пейзажыста, мастацтвазнаўца, педагога, народнага мастака Беларусі. Скончыў Віцебскае мастацкае ву-чылішча і Інстытут жывапісу, скуль­птуры, архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. Працаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. Афармляў спектаклі. З 1960 па 1964 год займаў пасаду рэктара Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1967 па 1979 гады – загадчык кафедры мастацкага афармлення тканін і вырабаў з іх.
                ***
15 лютага. 110 гадоў з дня нараджэння Ларысы Александроўскай (1904 – 1980), беларускай спявачкі, рэжысёра, грамадскага дзеяча, народнай артысткі СССР. З 1987 года ў Беларусі праводзяцца нацыянальныя конкурсы вакалістаў імя Александроўскай, а ў 1992-м яе імя атрымала прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва. Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала з канцэртамі на франтах, у шпіталях і ў партызанскіх атрадах. З 1951 года была адначасова і галоўным рэжысёрам Беларускага тэатра оперы і балета.
***
16 лютага. 95 гадоў назад (1919) Выканаўчы камітэт Мінскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў прыняў рашэнне аб стварэнні Дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску.
***
90 гадоў з дня нараджэння Андрэя Заспіцкага (1924), скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
***
17 лютага. 1806 год. Нарадзіўся Канстанцін Тышкевіч, беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі. Шмат вандраваў, даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў у Мінскай губерні, стварыў першыя тапаграфічныя планы гарадзішчаў. Лічыў курганы старадаўнімі пахаваннямі, а гарадзішчы месцамі, дзе выконваліся розныя абрады. У 1856 арганізаваў экспедыцыю па рацэ Віліі, у выніку якой сабраў багаты этнаграфічны матэрыял і напісаў краязнаўчую манаграфію “Вілія і яе берагі”.
Марыя БЕРАСНЕВА.
Фота nnm.me.