Ноччу і раніцай па паўночным захадзе краіны сіноптыкі абяцаюць моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу. Месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень будзе плюс 1—6, па паўднёвым усходзе — да 8 градусаў цяпла.

Такі характар надвор’я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.

“Наша ніва” паводле БелТА

Фота gazeta.lv