Ад 31 студзеня па 8 лютага праходзіў раённы конкурс тэхнічнай творчасці навучэнцаў “Думаем. Ствараем. Вынаходзім”.

 На яго прадставілі 27 прац з 13 устаноў адукацыі.

Конкурс праходзіў у два этапы, расказаў метадыст Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Анатоль Прыц. На першым этапе праводзіўся адбор лепшых прац, на другім – іх абарона.

Для ўдзелу ў абароне праектаў запрасілі 18 вучняў. Па яе выніках журы вызначыла пераможцаў.

У секцыі “Тэхнічнае мадэляванне” першае месца занялі навучэнцы Нарацкай сярэдняй школы Васіль Шайко і Вячаслаў Смірноў.

Дзяніс Пасека, Анастасія Каляда, Таццяна Святоха (Стешыцкі сад-школа) перамаглі ў секцыі “Тэхнічнае канструяванне” .

А ў секцыі “Радыёэлектроніка, тэлемеханіка, аўтаматыка, робататэхніка” першае месца заняў Віталь Таргачоў з Людвіноўскай сярэдняй школы.

Аддзел інфармацыі.

Фота забяспечана  Анатолем Прыцам.