Чарговы тур чэмпіянат раёна па міні-футболе пачаўся 4 лютага.

Каманды СДЮШАР і “Зубраня” на дваіх забілі 14 галоў: лік сустрэчы 8:6 на карысць “Зубраня”. Каманда Мядзела перамагла прадстаўнікоў аддзела адукацыі, спорту і турызму 5:4. Камандзе Крывіцкага савета было залічана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:5 на карысць пастаўчан.

У гульнях 8 лютага каманда райваенкамата прайграла супрацоўнікам райаддзела на надзвычайных сітуацыях (4:6). Унічыю 4:4 разышліся гульцы прадпрыемства меліярацыйных сістэм і РАУС.

Футбалісты Нарацкага савета адолелі “Юніёр” з лікам 5:3. Яшчэ адно тэхнічнае паражэнне 0:5 залічана камандзе ЖКГ – у матчы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, паведаміў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота з сайта irancivilizatsia.ru