Ад 29 па 31 студзеня на Капыльшчыне праходзіў другі (абласны) этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства па прафесіі “Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання”.

У ім прынялі ўдзел навучэнцы трэцяга курса Вілейскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Аляксей Смаленскі, Андрэй Кеда, Уладзімір Генбура.

У конкурсе таксама ўдзельнічалі каманды з Барысава, Капыля, Слуцка, г. п. Беразінскае, паведаміла выкладчыца спецдысцыплін Вілейскага каледжа Таццяна Бажко.

Ад кожнай навучальнай установы было па тры ўдзельнікі. Конкурс складаўся з двух тураў – тэарэтычнага і практычнага, дзе кожнаму вучню неабходна было сабраць электрычную схему на сучасных навучальных стэндах.

Па выніках двух тураў каманда Вілейскага каледжа заняла другое агульнакаманднае месца, трэцяе месца ў асабістым заліку заваяваў Аляксей Смаленскі.

Аляксей Смаленскі і Уладзімір Генбура прымуць удзел у падрыхтоўцы да трэцяга этапу рэспубліканскага конкурсу, дзе будуць абараняць гонар Мінскай вобласці.

Аддзел інфармацыі.

Фота Святланы Мацукевіч.