Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей упершыню рыхтуе выставу народных вышывальшчыц, распавяла дырэктар музея Любоў Белуш.

Запрацуе яна напярэдадні 8 сакавіка.

Спадарыня Любоў адзначыла, што кожны можа прыносіць свае працы, каб палюбавацца на іх маглі ўсе.

Супрацоўнікі музея будуць імкнуцца размясціць работы так, каб кожнай хапіла месца.

Усю даведачную інфармацыю можна атрымаць у музеі па нумары (8-01592) 6-19-90.

Настасся РОЎДА.

Фота stitchshop.ru.