Рэспубліканскія спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе адбыліся 9-10 лютага ў Гродне. Маладзечанскую каманду прадставілі шэсць спартсменаў, пяць з якіх вярнуліся дадому з узнагародамі.

Спаборніцтвы праходзілі сярод спартсменаў 1994-1996 гадоў нараджэння. Усяго ў іх удзельнічалі 120 спартсменаў.

Пераможцай стала каманда Маладзечна, якая набрала 83 ачкі, на другім месцы каманда горада Гродна, бронзу заваявалі спартсмены з Віцебска.

У асабовым заліку лепшым у вагавай катэгорыі 55 кілаграмаў стаў маладзечанец Віктар Клабук (трэнеры Сяргей Сафронаў і Міхаіл Упіньёк). За першае месца яму прысуджанае званне майстра спорту па грэка-рымскай барацьбе.

− Трэцяе месца ў вагавай катэгорыі 50 кілаграмаў заняў Яўген Севасцьянаў (трэнеры Антон і Дзяніс Найлаўцы), другое месца ў вагавай катэгорыі 60 кг – Андрэй Дудараў (трэнеры Антон і Дзяніс Найлаўцы), трэцяе месца ў вагавай катэгорыі 84 кг у Антона Сахно (трэнеры Яўген Козел і Аляксандр Майсіёнак), у вагавай катэгорыі 120 кг другое месца заняў Аляксандр Саўрук (трэнеры Сяргей Сафронаў і Міхаіл Упіньёк), − паведаміў “Рэгіянальнай газеце” старшы трэнер Маладзечанскага раёна па грэка-рымскай барацьбе Антон Найлавец.

Наталля ТУР.

Фота sport-xl.org