Сярэдняя школа №3 8 лютага гасцінна адчыніла дзверы для ўдзельнікаў фестывалю даследчых работ дашкольнікаў.

У гэты ж дзень прайшоў конкурс малодшых школьнікаў “Я – даследчык”.

Сёлета на адборачны этап падалі 30 даследчых работ. Найбольш работ выканалі школьнікі сярэдняй школы №5.

У секцыі дашкольнай адукацыі паказалі пяць займальных прац. Злата Цішкевіч з ясляў-садка раскрыла ў рабоце таямніцу цёмнага чалавечка. Пра тое, якія пераўтварэнні могуць быць са звычайным яйкам, распавяла Паліна Сялюн з любанскага садка. Аня Любавіцкая з санаторнага ясляў-садка навучыла прысутных рабіць зубную пасту. Стэндавую прэзентацыю пра злы і добры агонь прадставіў Саша Петрашэвіч з ясляў-садка №4. Даследаванне пра тое, як са звычайнай мукі ўтвараецца казачны Калабок, правяла Аліна Худалей з ясляў-садка №5.

Сярод малодшых школьнікаў журы абрала пераможцаў.

У секцыі “Матэматыка. Фізіка. Тэхніка”, “Гуманітарныя веды” лепшымі сталі Ангеліна Габец з гімназіі №2, Маша Зубель са школы №3, Ваня Мамай з любанскай школы і Мілана Тарговіч са школы №4.

У секцыі “Прыродазнаўства. Жывая прырода” перамаглі Уладзік Кірпік з ільянскай школы, Саша Грышкевіч з бубнаўскай школы і Надзя Шарафановіч з чурлёнскай школы.

У секцыі “Прыродазнаўства. Нежывая прырода” ў лідарах Саша Альфер і Яна Пятніцкая з гімназіі “Логас”, Федзя Верамей з пачатковай школы №6 і Аня Верамейчык з гімназіі №2.

Усе ўдзельнікі фестывалю і конкурсу ўзнагароджаныя дыпломамі,  яшчэ яны атрымалі прызы.

Для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак удзел у фестывалі і конкурсе стаў першым крокам. Жадаем усім ім упэўнена ісці наперад па дарозе ведаў, дасягаць сваіх мэт і дабівацца новых перамог.

Ірына ХАРЛАНАВА, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Ірына ФІЛІСТОВІЧ, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму.