Сядзець цэлыя выхадныя дома – сумна. Вырашылі з сябрамі з’ездзіць на Чорнае возера, якое знаходзіцца ў Налібоцкай пушчы.
Па дарозе глянулі, ці ёсць зубры ля кармушак.
Едзем і раптам бачым, што іх там шмат. Я нават са страху ўсіх і не ўбачыла. Аказваецца, самкі з дзецьмі стаялі ў адным месцы, а самцы – трохі далей.
Якія ж гэта прыгожыя жывёліны! Зрабіла некалькі здымкаў, але бліжэй падысці баялася.
Марыя БЕРАСНЕВА.
Фота Марыі БЕРАСНЕВАЙ.