Ірына Цыгельнікава, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі:

– Беларусы верныя сямейным традыцыям, шануюць бацькоў, часта збіраюцца ўсёй сям’ёй: па святах і без іх. Важныя сямейныя сувязі, якія павінны не разрывацца, а захоўвацца.

Ганна Падгол, намесніца начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі:

– Мы з павагай ставімся да сваіх продкаў: і да мамы з татам, і да тых, якія раней жылі. Гэта перадаецца дзецям: праз сямейныя традыцыі і нават праз стравы. І яшчэ нашы сем’і добразычлівыя, гасцінныя – недарэмна гэты год аб’яўлены ў Беларусі Годам гасціннасці.

Ганна Качарго, музейны работнік:

– Цяжка адказаць на гэта пытанне. Гэта каб пажыў у іншых краінах, то мог бы параўнаць і зрабіць выснову.

Святлана Кайко, загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі-экалагічнага цэнтра:

– Лічу, што адметнасць беларускіх сем’яў у цярплівасці жанчын і іх гаспадарлівасці:яны ўмеюць усё.

Аляксандр Куцкевіч, прадавец:

– Ад еўрапейскіх беларускія сем’і асабліва не адрозніваюцца. А вось ад азіяцкіх – тут, зразумела, адрозненні ёсць.

Падрыхтаваў Алесь ВЫСОЦКІ.