“Атлантычныя цыклоны, з зайздросным пастаянствам перамяшчаючыся адзін за адным ў паўночных шыротах, перакрылі доступ халоднага паветра на поўдзень Еўрапейскага кантынента. У шматкіламетровай таўшчыні атмасферы пераважаюць заходнія вятры, якія садзейнічаюць пранікненню цёплых акіянічных паветраных мас далёка на ўсход. Надвор’е, якое ўстанавілася ў Беларусі, па тэмпературным рэжыме на 4–9 градусаў перавышае кліматычную норму і адпавядае канцу сакавіка”, – зазначыў сіноптык. 

У аўторак месцамі, у асноўным па поўначы, чакаюцца невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу мінус 3 – плюс 2°С, днём плюс 1–7°С. 

У сераду атмасферны ціск крыху ўпадзе, і ноччу па паўночным усходзе, днём месцамі па краіне чакаюцца невялікія ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 – плюс 2°С, днём ад плюс 1°С па паўночным усходзе да плюс 8°С па паўднёвым захадзе Беларусі. 

У чацвер атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе больш істотныя ападкі, і ноччу на большай частцы тэрыторыі Беларусі, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах згусцяцца туманы, ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд, на дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 – плюс 3°С, днём 0 – плюс 6°С. 

У пятніцу месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 – плюс 3°С, пры праясненнях да мінус 5°С, днём 0 – плюс 5°С. 

Днём у суботу чарговы франтальны раздзел ад атлантычнага цыклону падыдзе да заходніх рэгіёнаў Беларусі, таму па заходняй палове чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі па краіне туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 – плюс 3°С, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 6°С, днём 0 – плюс 6°С. 

Як зазначыў Рабаў, “атмасферны фронт, які павольна перамяшчаецца ва ўсходнім напрамку, стане асноўным надвор’естваральным фактарам у нядзелю”. У многіх раёнах ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 – плюс 3°С, днём 0 – плюс 5°С. 

“Згодна з папярэднім прагнозам, да канца лютага па-сапраўднаму зімовага надвор’я чакаць не даводзіцца”, — сказаў сіноптык.

Паводле “Нашай нівы“.

Фота magicwall.ru.