Прыбіральшчыкаў у домакіраўніцтвах горада не хапае, таму камунальнікі вітаюць ініцыятывы жыхароў з дзяжурствамі.

З тым, хто павінен прыбіраць пад’езды і двары шматпавярховак, дапамагла разабрацца начальніца жыллёвага аддзела “Камунальніка” Вольга Шыцік:

− Прыбіраць пад’езды павінны прыбіральшчыкі з домакіраўніцтва, да якога адносіцца дом. На жаль, прыбіральшчыкаў у нас не хапае, гэта наша слабае месца. Таму мы толькі вітаем, калі самі жыхары складаюць графік дзяжурстваў і самі даглядаюць пад’езд. Яны могуць гэта рабіць, але не абавязаныя.

Дворнікі і прыбі­раль­шчыкі  − розныя пасады з рознай сферай адказнасці. Калі дворнік адказвае за чысціню каля дамоў, то прыбі­раль­шчык − у пад’ездах. Цяпер дворнікам спрабуюць дадаць і абавязкі прыбіральшчыкаў.

Часам людзі проста не ведаюць, куды звяртацца з пэўнымі пытаннямі. Многія можа вырашыць ЖКГ. Калі вам трэба, напрыклад, зашкліць вокны ў падвале ці знішчыць мышэй ці прусакоў − можаце звяртацца ў домакіраўніцтва.

Яшчэ пытанне – куды выкідаць буйныя прадметы, напрыклад, канапу, халадзільнік.  З гэтым пытаннем можна звярнуцца ў камунальны аддзел “Камунальніка”

па тэлефоне 8 (0176) 73-19-17.

Распрацаваны спецыяльны рэгламент, які рэгулюе прыбіранне. Мы прыводзім некаторыя пункты ніжэй.

Правілы прыбірання

Наступныя правілы тэхнічнага абслугоўвання, распрацаваныя ў пастанове Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 20 мая 2013 года.

Санітарныя работы ў дапаможных памяшканнях дамоў (пад’езды)

1

Мыць вокны

Раз на год, вясной

2

Рабіць сухую ўборку ад смецця

Не менш за два разы на тыдзень

3

Мыць лесвічную пляцоўку без абсталявання (звычайнай анучай)

Два разы на месяц

4

Мыць лесвічную пляцоўку з ліфтам

Два разы на месяц

5

Мыць лесвічную пляцоўку з ліфтам і смеццеправодам

Два разы на месяц

6

Прыбіраць кабіны ліфтаў

Раз на пяць дзён

7

Абмятаць пыл са столі, праціраць сцены вільготным спосабам, а таксама дзверы, плафоны, ацяпляльныя прыборы

Раз на год

8

Прыбіраць падвалы, тэхнічныя падполлі, гарышчы, тэхнічныя паверхі, тэхнічныя памяшканні і памяшканні спецыяльнага прызначэння

Два разы на год

9

Дэзінсекцыя (знішчэнне насякомых)

Па меры неабходнасці, адпаведна з заяўкамі

10

Дэратызацыя (знішчэнне грызуноў)

Па меры неабходнасці, адпаведна з заяўкамі

Асноўныя віды работ па прыбіранні каля дамоў вясной, летам і восенню

1

Падмятаць свежавыпаўшы снег таўшчынёй слою да 2 см

Не радзей аднаго разу на суткі

2

Чысціць прыдамавую тэрыторыю ад шчыльнага снегу таўшчынёй да 2 см

Не радзей аднаго разу на суткі

3

Чысціць прыдамавую тэрыторыю ад наледзі і снегу

Адзін раз на суткі

4

Чысціць прыдамавую тэрыторыю ад наледзі і снегу

Пры механізаванай уборцы

5

Прывезці і пасыпаць прыдамавую тэрыторыю пяском ці пясчана-солевай сумессю

Па меры неабходнасці

6

Прыбіраць пляцоўку смеццевых кантэйнераў

Раз на суткі

7

Прыбіраць газоны ад выпадковага смецця

Раз на тыдзень

Асноўныя віды работ па прыбіранні каля дамоў зімой

1

Падмятаць прыдамавую тэрыторыю з пакрыццём

Раз на два дні

2

Падмятаць прыдамавую тэрыторыю без пакрыцця

Раз на тры дні

3

Прыбіраць пляцоўку смеццевага кантэйнера

Раз на суткі

4

Прыбіраць газоны ад лісця, галінак, смецця

Раз на два дні летам і восенню

5

Касіць газон ад мая па верасень

Не радзей аднаго разу на месяц

6

Чысціць участак пры механізаванай уборцы

Раз на два дні

7

Чысціць урны ад смецця

Раз на дзень

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота krasguk.ru.