У прынятай у студзені рэзалюцыі Еўрапарламент заклікае да 2020 года ліквідаваць з рынку самыя небяспечныя пластыкавыя рэчывы.

ЕС імкнецца скараціць выкарыстанне пластыкавых мяшкоў і забяспечыць поўную перапрацоўку пластыкавых адходаў.

Пра гэта распавядае афіцыйны сайт ecocommunity.ru са спасылкай на Еўрапарламент.

У свеце велізарная колькасць пластыку, які не раскладаецца цягам стагоддзяў і шкодзіць навакольнаму асяроддзю.

Еўрапарламентарыі адзначаюць, што эканамічны патэнцыял перапрацоўкі пластыку выкарыстаны не да канца, перапрацоўваецца толькі 25% адходаў з яго.

Паводле greenbelarus.info.
Фота science.d3.ru.