Пяць простых парадаў, як зрабіць Дзень роднай мовы запамінальным.
Normal
0
1. Паспрабуйце з кожным, каго сустрэнеце цягам дня, вітацца па–беларуску. Добры дзень, вітаю, прывітанне – вазьміце гэтыя словы ў свой слоўнікавы запас.
2. Цяпер самы час набываць падарункі мужчынам да свята 23 лютага. Не саромцеся, набудзьце ў краме шкарпэткі, насоўку і пену для галення. Незабудьцеся сказаць прадавачцы добры дзень.
3. Вывучыце верш пра мову і на мове. Гэта цудоўна заўсёды трымаць у галаве прыгожы верш. Хай гэта будзе верш нашай зямлячкі Лідзіі Гардынец:
У вернасці табе я не клялася,
Але чамусьці ўвечары і ўранку
Я пела над калыскаю дзіцяці
На беларускай мове калыханку.
А выйду ў поле сцежачкаю вузкай −
Як гэта шчасце словам перадаць!
Крынічка мне пяе па–беларуску,
Па–беларуску травы шапацяць!
Над кветкаю прыгожаю нагнуся −
І ўжо навек зачараваная:
На мове маёй светлай Беларусі
Пяе мне песні родная зямля.
У вернасці табе я не клянуся −
Табой жыву і дыхаю штодня,
Табою, мая мова, ганаруся,
Што беларуска – ганаруся я!
4. Прыгатуйце на вячэру якую–небудзь беларускую страву. Прызнайцеся, калі вы апошні раз ласаваліся верашчакай? Тады, чаму б гэта не зрабіць сёння. Вам спатрэбяцца свіныя рабрынкі – 0,5 кг, цыбуля рэпчатая 1-2 шт., хлебны квас – 1 шклянка (але можна абысціся і вадой), мука – 1 ст. лыжка, соль, перац, лаўровы ліст. Свініну нарэжце, пасаліце, паперчыце, абсмажце ў патэльні хвілін дзесяць. На тлушчы, які вылучыцца, абсмажце дробнапарэзаную цыбулю, прысыпце мяса з цыбуляй мукой, перамяшайце. Мяса з цыбуляй перакладзіце ў керамічны або чыгунны гаршчочак, заліце хлебным квасам (ці вадой) і пастаўце тушыцца ў духоўку на 45 хвілін. Традыцыйна верашчака падаецца з блінамі.
5. І засталося самым блізкім прызнацца ў каханні, а самому сабе – у любові да роднай мовы.
НаталляТУР.
Фота luv-is.com, www.buk.by, budzma.org, artsiadziba.by, stalic-kitchen.livejournal.com.
st1:*{behavior:url(#ieooui) }
/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}
st1:*{behavior:url(#ieooui) }
/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}