У канцы студзеня ўстаноўкі запрацуюць ў тэставым рэжыме.

Ветраэнергетычныя ўстаноўкі змантавала ТАА “АэраСтрым” непадалёк ад вёскі Крэва. Цяпер пракладваюць неабходныя камунікацыі, падключаюць устаноўку да агульнай энергасістэмы, і ўжо ў канцы студзеня яна пачне працу ў тэставым, а потым і ў працоўным рэжыме.

Магутнасць кожнага ветрака − 650 кВт, паведамляе Беларускі зялёны партал.

Сёлета плануюць усталяваць чатыры падобныя ветрагенератары. Аб’ём інвестыцый па гэтым праекце − 6,9 мільярда рублёў.

Яшчэ тры ветраўстаноўкі з’явяцца на Смаргоншчыне ў першым паўгоддзі. Іх плануе запусціць у працу ТАА “Энергапарк”. Сумарная магутнасць гэтых вет­ракоў − 1,8 МВт, аб’ём інвестыцый па праекце − 10,9 мільярда рублёў. Два генератары з трох ужо дастаўленыя ў раён.

Пасля вывучэння магчымасцяў выкарыстання ветру на Смаргоншчыне вызначалі 17 пляцовак для ветра­генератараў − усе яны ў ваколіцах Крэва. Цікавасць да іх праяўляюць не толькі тыя кампаніі, з якімі ўжо заключаныя дагаворы, але і іншыя патэнцыйныя інвестары.

Кампанія з беларуска-літоўска-расійскім капіталам “Экалагічная энергія” ў Смаргонскім раёне ўжо атрымала ўчастак на будаўніцтва сонечнай электрастанцыі. У рэалізацыю гэтага праекта плануецца ўкласці 375 мільярдаў беларускіх рублёў, магутнасць будзе 17 МВт.

Паводле greenbelarus.info.

Фота eco-domishko.blogspot.com.