Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

Музей гісторыі прафесійна-тэхнічных вучылішчаў г. Маладзечна, які працуе на базе ўстановы адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны коледж”, 14 лютага запрасіў на ўрачыстую сустрэчу былых супрацоўнікаў і выпускнікоў, якія дапамагалі стварыць гэты самы музей.

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

На ўрачыстасці прысутнічалі выпускнікі мінулых гадоў. Яны не проста адгукнуліся на запрашэнне прыняць удзел у адкрыцці музея, але і з задавальненнем падзяліліся ўласнымі рэчамі, якія ўвайшлі ў экспазіцыю музея.
Першую экскурсію па музеі правяла Наталля Сянько, выкладчыца грамадскіх дысцыплін.
У музеі стэнды аформленыя такім чынам, што знаёмяць кожнага прысутнага з трыма навучальнымі ўстановамі горада: ПТВ №№ 21, 87 і 135 з даты іх заснавання да таго моманту, як адбылася рэарганізацыя ўсіх навучальных устаноў у адну.

Наталля Сянько праводзіць экс

Наталля Сянько праводзіць экс

Першых спецыялістаў вучылішча №21 (тады будаўнічае вучылішча №13) выпусціла ў 1958 годзе.

Большасць выпускнікоў накіравалі ў горад Новакузнецк Кемераўскай вобласці. Наталля Уладзіміраўна летась звярнулася ў новакузнецкую газету з просьбай адшукаць першых выпускнікоў. І вось нядаўна адтуль прыйшоў першы ліст.
На адкрыцці музея прысутнічалі адны з першых выпускнікоў вучылішча Вікенцій Лятун, палкоўнік КДБ у адстаўцы. Вікенцій Іосіфавіч назваў вучобу ў ПТВ сапраўднай пуцёўкай у жыццё, і Васіль Рысік, кавалер ордэна Дружбы народаў. Васіль Паўлавіч пасля заканчэння ПТВ працаваў брыгадзірам мантажнікаў. Брыгада Васіля Рысіка пабудавала шмат будынкаў на тэрыторыі Мінскай вобласці. У іх ліку АТС у Маладзечне, школа ў Валожыне, Заслаўі, Старых дарогах і шмат іншых будынкаў.

На стэндзе, якія прысвечаны гісторыі ПТВ №21, шмат фотаздымкаў, дакументаў, грамат, дыпломаў, уласных рэчаў, якія належалі і дырэктару ПТВ Аляксандру Джураву, і супрацоўнікам, і былым выпускнікам, якімі ганарыцца ПТВ.
Сярод здымкаў маю ўвагу прыцягнуў такі, на якім сфатаграфаваны вядомы дыктар Юры Левітан. На маё пытанне, Наталля Сянько адказала, што Юры Левітан прыязджаў у 1977 годзе на творчую сустрэчу з навучэнцамі ПТВ №21.

Леанід Русак, выпускнік ПТВ № 87

Леанід Русак, выпускнік ПТВ № 87

Выпускнік 1966 года ПТВ №87 Леанід Русак, які таксама прысутнічаў на адкрыцці музея, расказаў, што пра пошукі экспанатаў для музея гісторыі вучылішчаў даведаўся з публікацыі ў “Рэгіянальнай газеце”.

І перадаў у дар музею выразкі з газет, фотаздымкі з асабістага архіва, а таксама білет навучэнца і дыплом з адзнакай. Данііл Таўкень, выпускнік ПТВ № 87, ветэран завода, перадаў музею ганаровыя граматы, медаль “Ветэран працы” і многія іншыя экспанаты. Разам з Леанідам Русаком яны не раз прыходзілі ў музей і дапамагалі ствараць экспазіцыю. Адна з першых выпускніц вучылішча Ала Салаўёва са Смаргоні тут упершыню. Яна таксама перадала ў музей граматы, значкі, дыплом і многае іншае.
Асобны стэнд у музеі прысвечаны выпускніку ПТВ №135 опернаму спеваку Уладзіміру Александровічу.

У гасцявой кнізе гэтага вучылішча пакінулі свае аўтографы праўнук Аляксандра Пушкіна Грыгорый Пушкін, рэжысёр Наталля Бандарчук, кампазітар Эдуард Ханок і іншыя вядомыя асобы.

− Каму належала ініцыятыва стварыць музей? − пытаюся ў дырэктара Маладзечанскага прафесійна-тэхнічнага каледжа  Дзмітрыя Богдана:
− Кажучы па праўдзе, ідэя стварэння музея не была выпадковай або нейкай новай. Матэрыялы для музея збіраліся цягам дзесяці год. І адкрыццём можна лічыць дзень 14 лютага ўмоўна, таму што музей працаваў і раней. Нашы навучэнцы ўжо наведвалі яго. Мы прымеркавалі адкрыццё музея да даты адкрыцця ПТВ №13, якое адбылося ў лютым 1958 года.
Якім чынам дапаўняецца экспазіцыя музея?
− Вядома, дзякуючы неабыякавасці нашых супрацоўнікаў. Наталля Сянько прыкладае шмат намаганняў, каб знайсці былых выпускнікоў і каб у гісторыі нашай установы не засталося белых плямаў. У яе планах – выставіць у экспазіцыі музея першую калекцыю адзення Тэатра мод, з якой навучэнцы і выкладчыкі ПТВ-135 атрымалі “Залатыя нажніцы” на конкурсе мадэльераў у Маскве.
Працуе ў нас і Васіль Іванчанка, які пільна сочыць за тым, каб усе рэчы захоўваліся ў музеі. Вось зусім нядаўна, калі нам у чарговы раз змянілі назву, я загадаў старую шыльду зняць і перадаць у музей. Дзяўчаты-супрацоўніцы кажуць, што не могуць знайсці шыльду. А аказалася, Васіль Іванчанка даўно занёс яе ў музей.

Дзмітры Богдан

Дзмітры Богдан

− Хто будзе наведнікамі вашага музея?
− Вядома ж, нашы навучэнцы. Ім проста неабходна ведаць, што ва ўстановы, у якой яны вучацца, ёсць свая гісторыя, якую стваралі знакамітыя людзі. Хочацца, каб музей наведвалі і былыя выпускнікі. Мне вельмі прыемна чуць, калі нехта з наведнікаў музея пазнае на фотаздымках сябе або сваіх знаёмых. І мы рады бачыць усіх, каго цікавіць гісторыя прафтэхадукацыі Маладзечаншчыны. Мы адкрытыя для супрацоўніцтва.
Наталля ТУР.
Фота Наталлі ТУР.

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}