Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Арсенал” праходзіць ад 24 да 28 лютага.
Мерапрыемства арганізаванае для таго, каб знайсці зброю і боепрыпасы, якія захоўваюць незаконна.
Тыя, хто дабраахвотна здасць зброю і боепрыпасы, пазбавяцца крымінальнай адказнасці.
Паведаміць пра зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, якія незаконна захоўваюцца, можна па нумары Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце 8(0176) 74-24-16 ці па тэлефоне 102.
Таццяна СУБАЧ, старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце