У пятніцу, 28 лютага, адбудзецца канцэрт, прысвечаны 25-годдзю народнага хору ветэранаў вайны і працы Вілейскага Палаца культуры.


У канцэрце прымуць удзел не толькі юбіляры, але і вядучыя калектывы Палаца культуры. Павіншаваць народны хор з юбілеем прыйдуць прадстаўнікі улады, прыхільнікі творчасці. Пачатак канцэрту ў 16 гадзін. Уваход на яго вольны, паведаміла намеснік дырэктара Палаца культуры Вольга Шляпо.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота з сайта bobruisk.ru