Плануецца, што з 1 чэрвеня на ўчастку Мінск — Маладзечна пусцяць цягнікі вытворчасці швейцарскай кампаніі Stadler. Расклад руху стане вядомы пазней.

Пра гэта Край.бай распавёў начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Валерый Калюжны.

«Плануецца, што на гэтым участку ўжо з 1 чэрвеня увядуць цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа. Гэта будуць кампактныя цягнікі з чатырма вагонамі», — растлумачыў ён.

Кацярына СУШКО, kraj.by.